Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў
17.04.202416 красавіка 2024 года вучаніца 9 класа нашай установы адукацыі Мыцько Дар’я прыняда ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Абласны этап складаўся з двух тураў. У першым туры ўдзельнікі конкурсу прадстаўлялі аглядную экскурсію па музею адпаведна профілю (да 7-мі хвілін). Юныя экскурсаводы ў форме рэкламы знаёмілі з музеем установы адукацыі, з яго адметнасцямі і ўнікальнасцю. У другім туры ўдзельнікі конкурсу прадстаўлялі імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната» (да 5-ці хвілін). За пэўны час удзельнікам конкурсу трэба было распрацаваць экскурсію на аснове аднаго «экспаната».