ІV навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

06.03.2023
Чорны Яўгеній, вучань 10 класа, і вучаніца 8 класа Мыцько Дар’я ДУА “Халопеніцкая сярэдняя школа імя М. Багдановіча Крупскага раёна” прынялі ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, якая адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Чорны Яўгеній  адзначаны Дыпломам 3 ступені за работу “Ох, ужо гэта Эдзі, або беларуская Агнія Барто”, дзе змясціў кароткія звесткі аб жыцці і творчасці дзіцячай паэтэсы Эдзі Агняцвет, разгледзіў пытанне, наколькі творчасць Эдзі Агняцвет распаўсюджана ў школьнай праграме для пачатковых класаў, прадставіў тэматычнае багацце вершаў яе пасмяротнага зборніка “У свеце дабрыні”.