Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023
«І ў палацы, і на сцежцы вузкай, // Каб душа магла пачуць душу, // Размаўляй са мной па-беларуску, // Размаўляй па-роднаму, прашу!»

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў.  Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Ва ўстанове адукацыі 21 лютага 2023 года адбылася навуковая канферэнцыя "Адрасы роднага слова", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-10 класаў. Па выніках конкурсу работы Мыцько Дар'і (8 кл.), Чорнага Яўгенія (10 кл.) будуць прадстаўлены ў IV Навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў", якая адбудзецца 3 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Таксама з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў школьнай бібліятэцы  была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Не саромся, беларус, гаварыць по-свойму”. Наведваючы бібліятэку, юныя чытачы атрымалі магчымасць пачытаць уголас літаратурныя творы на роднай мове і адчуць асалоду ад гучання сакавітага беларускага слова. 

Для кожнага беларуса 21 лютага – дарагі дзень не толькі на словах, але і ў сэрцы. Міжволі ў гэты дзень  ўзгадваюцца словы паэта Пятра Бітэля:

«Любіць сваё – зусім не значыць

Чужое ганіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць,

Не вывучаць, не шанаваць –

Злачынствам будзе без сумлення,

Бо ёсць такі закон жыцця:

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваё любі да самазабыцця».