Урок беларускай літаратуры ў музеі

12.11.2021

У рамках урока беларускай літаратуры вучні 8 класа разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Чорнай А.А. наведалі школьны музей і пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Максіма Багдановіча. Васьмікласнікі даведаліся аб цікавых малавядомых фактах біяграфіі паэта. Таксама прыцягнулі ўвагу вучняў і іншыя экспазіціі, прысвечаныя слвутым землякам, ВАв, рамёствам і заняткам беларусаў. Вучні з задавальненнем слухалі паведамленне настаўніка і з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.