"Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю..."

22.02.2021

Мы жывем у Беларусі. Мы - беларусы і павінны шанаваць, любіць і ведаць родную мову, бо народ без яе не можа мець нацыянальнай годнасці. Мова ёсць у кожнага чалавека, яе ён засвойвае з ранняга дзяцінства ад бацькоў, у сямейным асяродзі, яна астаецца з ім на ўсё жыццё. Родная мова яднае народ, з'яўляецца адны з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці і ідэнтычнасці.

Да Дня роднай мовы ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, мэта якіх прапаганда роднага слова сярод моладзі. У школьнай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава "Вандроўка ў родную мову". Так сама для вучняў 9 класа Ганчарова Алена Нікалаеўна правяла сваю гульню "Зямля пад белымі крыламі", а для  4-х класаў - гульню-падарожжа "Вандроўка па чароўнай краіне казак".

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Чорная Аксана Алегаўна правяла для вучняў 8-10 класаў квэст-гульню "Размаўляй са мной па-беларуску" і літаратурную гасцёўню да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна "Пісьменніцкае сэрца на далоні".

Настаунік беларускай мовы і літаратуры Алешка Святлана Іванаўна правяла для вучняў 10-11 класаў завочнае падарожжа-віктарыну "Мой чароўны беларускі край", а для вучняў 7-8 класаў - брэйн-рынг "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына".